Краязнаўчы праект

"Былое ў сучасным: людзі, шляхі, паселішчы..."
21 век прынёс людзям незлічымую колькасць магчымасцей цікавіцца, мець зносіны на вялікай адлегласці, ці мець лёгкі доступ да мільёнаў крыніц разнастайнай інфармацыі на любы густ і погляд…
Але з адваротнага боку цяперашні час рэзка паменьшыў колькасць тых, хто падарожнічае за межамі, гарадоў-вёсак, курортаў, турыстычных аб'ектаў і г.д.
І тая ад дзядоў і прадзедаў спадчына (у лясах-гушчарах, пры балатах і пералесках,  дзе стагоддзе таму і болей месціліся хутары і засценкі, мызы і фальваркі, вялася гаспадарка і жыццё было налажана) –  на жаль беззваротна губляецца і дарогі да тых мясцін зарастаюць …


Таму мы вырашылі распачаць рэгіянальны краязнаўчы праект на тэрыторыі былых а) Свянцянскага павета (1795-1920 гг., да 1842 г. – Завілейскі павет) у складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў Расійскай імперыі і б) Пастаўскага павета (1921-1939 гг.) Віленскага ваяводства Польшчы.
Праект задуманы як сумесны і таму мы спадзяёмся на спулку і ўдзел зацікаўленых – настаўнікаў і вучняў, працаўнікоў устаноў культуры і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікоў мясцовых улад і проста аднадумцаў…
Сутнасць праекта – сабраўшы дакладныя звесткі, размясціць на Інтэрнэт-геапартале з дапамогай сучасных геаінфармыцыйных тэхналогій картаграфічную, тэкставую, малюнкавую і іншую інфармацыю аб месцазнаходжанні былых  паселішч, іх уладальніках  і гаспадарках і г.д., а таксама сучасны стан былых шляхоў у гэтым рэгіёне…
Далучайцеся!..


Кантактныя тэлефоны навуковага аддзела: (01797) 49388, 49774
email: nauka@narochpark.by


Новости

/ Архив новостей