Байкі дзядзькі Базыля

ПРАЛОГ

Колькi год жыве на Нарачы ўжо немалады Базыль. Трошкi фiлосаф, трошкi гiсторык, паэт i фатограф. Усё цiкава Базылю: i палiтыка, грамадства, i тэхнiка, i жанчыны. Але найбольш — Прырода. Вабяць яго Нарачанскiя прасторы, баярскiя пагоркi, цiхi шолах Сырмежскага лесу… Базыль нават фотадубальтоўку змайстраваў, каб "остановить прекрасное мгновение". Там жа, "на Прыродзе", яго й больш адольваюць думкi пра СУСВЕТ, ЧАЛАВЕКА, РАДЗIМУ. I, як той казаў, "пералiўшы свой сказ у памер вершаваны", запiсвае дзядзька Базыль свае думкi.

Ствараў калiсцi Бог Сусвет
3 зямлi, пяску, камення, глiны.
Дабраўся неяк i да нас,
Да любай нашае Радзiмы. 

У кучу ён усё згарнуў,
Пажмякаў, папляскаў -
Азёр ды рэчак выйшла шмат,
Балот, лясоў, канаў.

Папрацаваўшы ўволю дзень
Бог паглядзеў наўкола
I пальцам тыцнуўшы ў план
Сказаў свайму Анёлу:
- А гэты вось малы куточак
Ствараць аставiм нанач…

Анёл жа глухаваты быў
I напiсаў у плане — "Нарач"!
Палi й лясы, балоты там,
Кусты, лугi i горы,
Мiж iмi возера блiшчыць
Вялiкае як мора. 

На ранiцу агледзеў Бог
Усё зробленае за нач
I назву возеру таму
Так i аставiў — Нарач!
 

31 кастрычнiка 2008 г.

Новости

/ Архив новостей