Нарачанскія паданні

Нарач

Не было Нарачы тут. Не было Баторына i Мястра. Не было гэтых белакорых прыбярэжных бяроз, тужлiвага крыку чаек i выбеленых стагоддзямi аблачын. Была зямля — гiблая, чорная, як i яе абрабаваная доля. I жыла на гэтай зямлi непрыгожая, рабая, як i сама зямля, дзяўчына Алёнка. Але душой была Алёнка святлей самага белага дня — столькi непрыкметнага хараства таiлася ў ёй. Радавалiся дзявочай дабраце простыя людзi, не раз сушыла яна слёзы iх горкай нядолi. I ўсiм сэрцам пакахаў рабую дзяўчыну хлопец-прыгажун.

Толькi сярод людзей былi i нядобрыя, злыя людзi. Яны балюча дакаралi хлопцаву нiцавокасць, павучалi яго:

- Вачэй мець не трэба, каб бачыць, якая чорная, брыдкая твая абраннiца.

Захлынулася пакутнай журбою раненае сэрца. Да свiтальных зор насiў хлопец па чорнай зямлi горкую скруху, i яна лiлася з сэрца самотнай, тужлiвай песняй. I столькi непадробнага пачуцця было ў яе простых словах, столькi жадання надзялiць прыгажосцю свет цэлы. Не магла песня не крануць сэрца добрага чараўнiка. I ён, расчулены ёю да слёз, вырашыў дапамагчы хлапечай бядзе: падараваў яму чароўнае люстэрка. Паглядзелася ў люстэрка Алёнка — прыгажуняй няпiсанай стала. Пасвятлела на чорнай зямлi ад яе дзiвоснай красы. У сведкi да iх шчасця клiкаў хлопец усiх добрых людзей. Упершыню яго сэрца пела пра шчасце.

Аднак нядоўгiм было яно. Дачуўся пра гэты цуд магнат з палаца. Зайздрасцю засвяцiлiся хцiвыя вочы, калi паланянка-прыгажуня пераступiла княжы парог.

- Гэты скарб за ўсе iншыя мне даражэй, — адно i сказаў стары князь.

озеро НарочьКаханых разлучылi. Заклiнаючы сваю прыгажосць, жорстка дакарала ў палацы магната чароўнае люстэрка дзяўчына. У гулкiм вясельным гомане пырснула чароўнае люстэрка дробнымi асколкамi-промнямi. I там, дзе ўпалi асколкi, iмгненна ўзышла крынiца, забiлася ўспененая, бурная, як дзявочая нянавiсць. Пад хвалямi, празрыстымi i светлымi, як само каханне, хавала яна княжы палац. А калi пенныя хвалi ўлагодзiлiся, вачам людскiм адкрыўся дзiвосны цуд: ляжала перад iмi вялiзнае возера з блакiту i зор. I той, хто глядзеўся ў яго, прыгажэў душою i сэрцам…

Возера-сэрца.

Пасля ўдалага палявання ў час вячэры-гулянкi паны дамовiлiся пажанiць сваiх дзяцей Галю i Вiнцэнта. Раней пытаць у дзяцей згоды не было прынята — усё вырашалi бацькi. Вяселле прызначылi праз чатыры гады, калi Галi споўнiцца 17 гадоў.

усадьба ОльшевоВiнцэнту пасля смерцi бацькi прыйшлося самому весцi гаспадарку, з-за чаго аставiў вайсковую службу. Вiнцэнтаў бацька быў скупаваты, сына грашыма не песцiў. Атрымаўшы спадчыну, сын вырашыў пагуляць, а потым узяцца за гаспадарку. Ён так аддаўся куцяжу (карты, шынкi, жанчыны), што хутка ўсё праматаў, нават праiграў у карты сядзiбны дом… Бацька Галi весцi гаспадарку запрасiў Данiлу, сына свайго сябра, якi якраз скончыў вучобу. Малады хлопец добрасумленна ўзяўся за справу. Ён некалькi разоў ў тыдзень аб'язджаў фальварковыя ўладаннi, сачыў за парадкам. Асаблiва любiў праехацца па "панскай дарозе". Часта да яго падсядала ў брычку гарэзлiвая дачка пана — Галя. Яна як ластаўка шчабятала, захаплялася прыгажосцю азёр i ракi Страчы. Iншы раз спявала. Спеў яе паўтарала шматгалосае лясное рэха. Такiя паездкi былi прыемнымi i Данiлу. З часам яны не маглi быць адзiн без другога.

У Альшэве рыхтавалiся да балю з нагоды семнацацiгоддзя Галi. Запрасiлi гасцей.

У час чарговай паездкi Галя звярнулася да Данiлы:

- Глянь на возера! Яно як сэрца. Хвалюецца таксама як маё сэрца…

Потым яна абняла Данiлу, моцна пацалавала i цiха вымавiла:

- Я хачу, каб на балi ты танцаваў толькi са мной. Згода?

- Згода, — разгублена адказаў Данiла.

На баль прыехала шмат гасцей. Прыехаў i Вiнцэнт. Калi ўбачыў прыгажуню Галю, то ўспомнiў пра заручыны. Вось удача! Шлюб дапаможа паправiць кепскiя справы.

Пачалiся танцы. Па праву нарачонага Вiнцэнт заказаў мазурку i паiмкнуўся запрасiць Галю. А Галю вёў на круг Данiла…

Вiнцэнт вызваў Данiлу на дуэль. Месцам двубою прызначылi палянку мiж ляснымi азёрамi, куды i паскакалi на карэтах. Даведаўшыся пра паядынак, Галя паiмчала наўздагон.

Калi збягала з гары, то пачула два стрэлы. Потым убачыла Вiнцэнта, якi стаяў ля дрэва, трымаючы руку ля грудзей…

Галя пабегла да параненага, каб аказаць дапамогу, а ў гэты момант Вiнцэнт выхапiў кiнжал i ўтапiў яго ў маладое дзявочае цела:

- Нi мне — нi яму, — былi яго апошнiя словы.

Данiла падхапiў дзяўчыну i панёс на гару да карэты.

Яна абняла яго рукой i шаптала:

- Любiмы. Дарагi. Не хвалюйся… Я выжыву… Я моцная. Мы будзем шчаслiвыя. Глянь на наша возера-сэрца…

Возера было такое, як заўсёды. Але раптам вецер моцна ўзняў ваду i на сярэдзiне возера з'явiўся прадаўгаваты востраў. Ён нагадваў рану на сэрцы.

Галя на руках Данiлы сканала.

озеро Глубелька- Галя! Галубачка! Галубэлька мая! — у роспачы закрычаў юнак.

- Галубэлька! Галубэлька-а-а-а, — некалькi разоў паўтарыла рэха.

I зараз рэха на Галубэльцы паўтарае сказанае па некалькi разоў.

Востраў — гэта застыўшая кроў раны на чыстым дзявочым сэрцы — з'яўляецца асуджэннем ганебных чалавечых якасцей: карыслiвасцi, зайздрасцi i рэўнасцi.

Новости

/ Архив новостей